14 снежня 2025, Нядзеля, 3:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Пецярбургу актывіст выйшаў на пікет з украінскім сцягам

2
У Пецярбургу актывіст выйшаў на пікет з украінскім сцягам
Фото: facebook.com

Усевалад Нялаеў патрабаваў вызваліць палітвязняў.

У нядзелю, 11 сакавіка, у Санкт-Пецярбургу на актывіста руху «Салідарнасць» Усевалада Нялаева напалі падчас акцыі з украінскім сцягам і плакатам з надпісам «Свабоду палітвязню Дзянісу Бахалдзіну!», піша nv.ua.

Са слоў актывіста, нападнік выйшаў з аўтамабіля маркі Мерседэс проста на Анічкавым мосце і пачаў яго абражаць. Іншы мужчына, на думку актывіста, знаёмы нападніка, сказаў яму не ўмешвацца ў адзіночнае пікетаванне. Аднак нападнік усё ж паспрабаваў яго стукнуць, затым прыстрашыў фізічнай расправай і пайшоў.

Фото: facebook.com

Праз 20 хвілін мужчына вярнуўся і абліў Нялаева невядомай вадкасцю, паспрабаваў вырваць з ягоных рук плакат, пасля чаго завязалася бойка. У нейкі момант нападнік дастаў нож, з якім яго і затрымалі супрацоўнікі паліцыі, якія праязджалі побач.

Нялаеў адзначыў, што мужчына паводзіў сябе агрэсіўна нават у кайданках і казаў праваахоўнікам аб наяўнасці ў яго нейкага пасведчання. Актывіст напісаў заяву аб нападзе ў аддзел паліцыі №78.

Дзяніс Бахалдзін удзельнічаў у штомесячных акцыях у падтрымку палітвязняў у рамках «Стратэгіі-6», а таксама ў антываенных акцыях супраць палітыкі расейскіх уладаў у дачыненні да Украіны.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках