Пад Менскам гадуюць цвыркуноў, каб прадаваць іх за мільёны даляраў
4- 14.04.2018, 16:36
- 17,180
Як працуе першая ў Беларусі ферма для гадоўлі кузурак.
Прадукт, які атрымліваюць з цвыркуноў, - пратэінавая мука для фітнэс-харчавання. У Еўропе і ЗША яе ўжо даўно выкарыстоўваюць нават для вырабу хлеба і салодкіх батончыкаў, паведамляе «Радыё Свабода».
Для Беларусі цвыркуны - пакуль нязвыклая ежа, але прадпрымальнік Сяргей Макараў, які стварыў і плануе значна пашыраць першую ў краіне ферму для гадавання кузурак, гатовы гэта змяніць.