14 снежня 2025, Нядзеля, 3:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Павал Севярынец: Як казалі паўстанцы Каліноўскага ворагам – не чакайце літасці

1
Павал Севярынец: Як казалі паўстанцы Каліноўскага ворагам – не чакайце літасці
ПАВАЛ СЕВЯРЫНЕЦ
ФОТА: «Радыё Свабода»

Палітык на легальным мітынгу ў абарону незалежнасці Беларусі нагадаў аб прынцыпах нашых продкаў.

Адзін з лідараў БХД Павал Севярынец на легальным мітынгу ў абарону незалежнасці Беларусі прапанаваў запатрабаваць свабоду для палітвязняў – Міхала Жамчужнага, Змітра Паліенкі, Іллі Валавіка, Святаслава Барановіча, Тараса Аватарава, Алеся Юркойця.

Палітык апавёў, да чаго давёў краіну Лукашэнка: заробкі «натурай», беспрацоўе, масавая міграцыя за мяжу, распродаж нацыянальнага багацця, размяшчэнне шкодных вытворчасцяў ва ўгоду Крамлю і Кітаю, «расейская ядзерная бомба» ў Астраўцы.

«Як казалі паўстанцы Каліноўскага: нас мала, не чакайце літасці. Таму, калі ўсё, што кажуць пра інтэграцыю, праўда – беларусам зноў час выходзіць на вуліцы, як у 2008 годзе, калі яны сарвалі падпісанне дамоваў пра інтэграцыю. Упэўнены, што мы выйдзем і цяпер. Жыве Беларусь», – сказаў Павал Севярынец.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках