14 снежня 2025, Нядзеля, 3:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міліцыя хавае, дзе знаходзіцца блогер «Шэры Кот»

12
Міліцыя хавае, дзе знаходзіцца блогер «Шэры Кот»
ЗМІЦЕР КАЗЛОЎ
ФОТА: SVABODA.ORG

Актывіст Зміцер Казлоў учора павінен быў выйсці на волю.

25 прадстаўнікоў грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» і іншых арганізацый сабраліся ўчора, каб сустрэць вядомага аршанскага блогера «Шэрага ката» (Зміцер Казлоў), які быў асуджаны на закрытым працэсе за ўдзел у акцыях у падтрымку незалежнасці Беларусі, паведамляе прэс-служба «Еўрапейскай Беларусі».

Зміцер Казлоў правёў 15 сутак у ІЧУ г. Оршы. Учора яго павінны былі вызваліць, але пра ягоны лёс дагэтуль нічога невядома. Змітра не выпусцілі на волю ў 20.45, як павінны былі зрабіць.

Супрацоўнікі міліцыі ІЧУ і РУУС замкнулі дзверы і не ўпускалі ўсярэдзіну актывістаў і адмаўляліся даваць любую інфармацыю пра Змітра Казлова. Толькі праз гадзіну, пасля настойлівых патрабаванняў паведаміць пра яго, усярэдзіну будынка РУУС упусцілі каардынатара грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Максіма Вінярскага, і яму паведамілі, што Зміцер Казлоў застаецца пад арыштам, невядома на які тэрмін.

Супрацоўнікі міліцыі адмовіліся даць інфармацыю пра месца, дзе Зміцер адбывае арышт, пра прычыну арышту і пра тое, калі ён выйдзе на волю. У той самы час, праз тэлефон міліцыі, тэлефон ІЧУ, актывістам казалі, што Змітра Казлова ў іх няма, таму на гэты момант знаходжанне «Шэрага ката» не вядомае.

Праваабарончая служба грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» высвятляе акалічнасці.

21.40 Паводле словаў супрацоўніка Аршанскага ІЧУ, стала вядома, што ў Змітра Казлова ёсць яшчэ адна пастанова пра арышт.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках