28 красавiка 2024, Нядзеля, 10:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ураджэнка Беларусі знялася ў фільмах з Джэніфер Конэлі і Леа Сэйду

2
Ураджэнка Беларусі знялася ў фільмах з Джэніфер Конэлі і Леа Сэйду
КАДР З ТРЭЙЛЕРА ДА ФІЛЬМА BAD BEHAVIOR. КРЫНІЦА: YOUTUBE

І агучыла персанаж з мультсерыяла ад HBO.

Ураджэнка Менска Даша Някрасава, якая цяпер жыве ў ЗША, атрымала ролі ў фільмах з удзелам такіх зорак, як Джэніфер Конэлі і Леа Сэйду, паведамляе «Беларусь і свет».

Дарэчы, у 2023 годзе выйшла на экраны чорная камедыя Bad Behavior («Дрэнныя паводзіны») аб складаных узаемадачыненнях маці і дачкі. У галоўных ролях у ёй заняты Джэніфер Конэлі і Эліс Энглерт. Даша Някрасава сыграла там манекеншчыцу Беверлі. У адным з самых драматычных момантаў фільма гераіня Конэлі збіла яе крэслам.

Акрамя таго, летась Някрасава знялася ў французскай стужцы, якая дэбютавала на кінафестывалі ў Венецыі і неўзабаве выйдзе на экраны. Гэта фантастычная любоўная драма La Bête («Звер»), якая апавядае пра будучыню, дзе эмоцыі становяцца пагрозай. Галоўную ролю выканала вядомая французская актрыса Леа Сэйду. Даша Някрасава з'явілася ў фільме ў ролі Дакоты.

Таксама Някрасаву запрасілі сыграць яшчэ ў двух фільмах, якія неўзабаве ўбачыць публіка. Гаворка ідзе аб фантастычнай драме www.rachelormont.com, дзе згулялі Хлоя Чэры і Бэтсі Браўн, і аб камедыі Consessions з Майклам Мэдсанам, Робам Рыярданам і Джонатанам Прайсам.

Дарэчы, запрашаюць Някрасаву не толькі на здымкі. Так, летась яна агучыла аднаго з персанажаў у мультсерыяле Fired on Mars – «Звольнены на Марсе», які выйшаў на стрымінгавым сэрвісе HBO Max. Голасам Дашы размаўляў другарадны персанаж, які з'яўляецца ў трох эпізодах– чалец рады дырэктараў касмічнага стартапа Mars.ly па імі Ліз.

Дадамо, што Даша Някрасава нарадзілася ў Менску ў 1991 годзе ў сям'і акрабатаў. Калі ёй было чатыры гады, яе бацькі эмігравалі ў ЗША і сталі жыць у Лас-Вегасе. Дзяўчына вучылася ў сярэдняй школе Акадэміі мастацтваў Лас-Вегаса, якую скончыла ў 2008 годзе, а затым паступіла ў прыватны жаночы каледж Мілс у Оклендзе, штат Каліфорнія, дзе вывучала сацыялогію і філасофію.

У якасці артысткі яна пачала сваю кар'еру са здымкаў у музычных кліпах, затым пачала граць у кіно і пісаць сцэнары фільмаў. У 2018-м запусціла падкаст Red Scare з вядоўцай Ганнай Хачыян, які быў звязаны з левым рухам.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках