28 красавiка 2024, Нядзеля, 7:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Вільні абнавілася беларуская бібліятэка, у якой некалі працаваў Янка Купала

У Вільні абнавілася беларуская бібліятэка, у якой некалі працаваў Янка Купала

Грошы сабрала беларуская дыяспара са сваіх падатковых адлічэнняў.

У Вільні адчынілася «Чытальня» – бібліятэчны праект, які прафінансавала беларуская дыяспара, паведамляе «Радыё Свабода».

Бібліятэку пры Цэнтры беларускай супольнасці і культуры, у якой больш за стагоддзе таму працаваў Янка Купала, абнавілі.

Цяпер у яе новая назва – «Чытальня», свой сайт з электронным каталогам і магчымасцю замовы і бранявання, чытацкі клуб, новыя кнігі класікаў і сучасных аўтараў.

Абнаўленні адбыліся ў рамках праекту самакіравання на грошы, сабраныя беларускай дыяспарай на платформе «Новая Беларусь».

З падатковых адлічэнняў беларусаў у Польшчы і Літве атрымалася сабраць 13 тысячаў еўраў.

Упершыню беларуская бібліятэка з'явілася ў Вільні ў 1904 годзе і называлася «Бібліятэка-чытальня "Веды"». Нейкі час там працаваў Янка Купала.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках