27 красавiка 2024, Субота, 17:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску рэпрэсавалі галаграму

1
У Менску рэпрэсавалі галаграму

Чысткі закранаюць самыя нечаканыя сферы.

Наведвальнікі Музея Янкі Купалы памятаюць, што экспазіцыя заканчвалася магчымасцю паглядзець прыгожа зробленую галаграму. Жывы Янка Купала паліў перад намі, гасцінна махаў табе на развітанне. Гэта было міла, піша nashaniva.com.

Але ўжо каля паўтара года яе не ўключаюць.

ТАК ВЫГЛЯДАЛА ГАЛАГРАМА КУПАЛЫ. ФОТА: СКРЫН ВІДЭА ЮТУБ-КАНАЛУ «3D MAX AND V-RAY, ADOBE AFTER EFFECTS»

«А дзе ж галаграма?» На гэтае пытанне наведвальніку ў музеі не адказваюць.

Не, галаграма не хадзіла на дэманстрацыі, не патрабавала свабодных выбараў і аднаўлення законнасці. Але для яе стварэння даўным-даўно зняўся Аляксандр Падабед. Народны артыст Беларусі — цяпер яму 72 гады — разам з калектывам Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы выказаў сваю пазіцыю ў 2020 годзе. І за гэта патрапіў у чорныя спісы. Настолькі, што і галаграму ў музеі беларускага класіка загадалі адключыць. Хоць каштавала яна нятанна.

АЛЯКСАНДР ПАДАБЕД. ФОТА KINO-TEATR.RU

З 2022 года кіраваць музеем паставілі Галіну Галынскую, якая да таго працавала ў Музеі Вялікай Айчыннай вайны.

Адзін з наведвальнікаў датэлефанаваўся да яе спытаць аб лёсе галаграмы. Дырэктарка Галіна Галынская адказала, што тая перарабляецца, будзе новы кантэнт. Янка Купала застанецца, але на новай версіі галаграмы. Калі яна з'явіцца, невядома.

Музею сёлета спаўняецца 80 год.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках