28 красавiка 2024, Нядзеля, 14:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рада БНР заклікае шырока адзначыць 100-годдзе Васіля Быкава

1
Рада БНР заклікае шырока адзначыць 100-годдзе Васіля Быкава

Пісьменнік быў у першым шэрагу барацьбы за аднаўленне незалежнасці Беларусі.

19 чэрвеня споўніцца 100 год з дня нараджэння Васіля Быкава. З гэтай нагоды Рада Беларускай Народнай Рэспублікі звярнулася да беларусаў з заклікам шырока адзначыць гэтую дату "і прадэманстраваць наша адзінства ў абароне нацыянальных каштоўнасцяў".

“Быкаў узняў беларускую літаратуру на сусветны ўзровень і быў у першым шэрагу барацьбы за аднаўленне незалежнасці Беларусі, за нацыянальнае адраджэнне. Ён не баяўся казаць праўду ў твар дыктатару і апошнія гады жыцця павінен быў правесці на чужыне, - гаворыцца ў размешчаным звароце. – Дагэтуль у сталіцы Беларусі, нягледзячы на шматгадовыя патрабаванні грамадскасці, няма ні вуліцы Васіля Быкава, ні помніка выбітнаму пісьменніку. Спыненыя і «быкаўскія дні» на яго малой радзіме, ва Ушацкім раёне, якія штогод збіралі прыхільнікаў прыгожага пісьменства».

«Беларусь адродзіцца, калі не скарыцца чужой сіле», - згадваюць словы Васіля Быкава аўтары звароту.

«Пры сапраўды беларускай уладзе юбілей пісьменніка быў бы агульнанацыянальнай падзеяй, аднак цяперашні прамаскоўскі рэжым укараняе чужыя святы», - падкрэсліваецца ў звароце.

Рада БНР адзначае, што пакуль памяць Васіля Быкава не ўшанаваная належным чынам на дзяржаўным узроўні, беларусы на радзіме і за мяжой маюць «і нагоду, і абавязак прадэманстраваць усяму свету «імя і сілу беларуса», увасобленую і ў постаці вялікага пісьменніка, і ў асобах лепшых дачок і сыноў Беларусі, якія змагаюцца за яе свабоду».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках