28 красавiка 2024, Нядзеля, 19:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Джаконду» ў Луўры аблілі супам экаактывісткі

63
«Джаконду» ў Луўры аблілі супам экаактывісткі

Відэа.

У парыжскім Луўры экаактывісткі 28 студзеня аблілі супам «Джаконду» італьянскага мастака Леанарда да Вінчы, паведамляе BFM TV.

На кадрах, якія апублікавала ў Х інфармагенцтве Clpress, відаць, што дзве жанчыны, якія прыйшлі ў Луўр, вылілі суп на куленепрабівальнае шкло, якім абароненая карціна.

Паведамляецца, што актывісткі такім спосабам хацелі прыцягнуць увагу да праблем у сельскагаспадарчым сектары Францыі.

«Што важней? Мастацтва ці права на здаровае і экалагічна чыстае харчаванне?», - заявілі актывісткі, звяртаючыся да наведвальнікаў Луўра, якія сталі сведкамі інцыдэнту.

Аб датычнасці да акцыі заявіла ў X рух пад назвай «Харчовая рэакцыя», якая прадстаўляе сябе як «французская кампанія грамадзянскага супраціву, мэтай якой з'яўляецца радыкальнае змяненне грамадства на кліматычным і сацыяльным узроўні».

У атрыманым ад руху рэлізе, які публікуе AFP (навіна даступная па падпісцы, яе цытуе BFM TV) акцыя аблівання супам «Моны Лізы» пададзеная як «пачатак кампаніі грамадзянскага супраціву, якая нясе ў сабе дакладнае патрабаванне, выгаднае для ўсіх: сацыяльнае забеспячэнне для устойлівага харчавання».

Міністр культуры Францыі Рашыда Даці ў Х асудзіла акцыю экаактывістак, заўважыўшы, што «Мона Ліза» належыць будучым пакаленням і ніякая прычына не можа апраўдаць напад на яе».

Напісаць каментар 63

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках