28 красавiка 2024, Нядзеля, 15:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску спешна закрылі выставу, прысвечаную знакамітай карціне Малевіча

16
У Менску спешна закрылі выставу, прысвечаную знакамітай карціне Малевіча

У чым прычына?

У Менску выставу, прысвечаную 110-годдзю напісання карціны «Чорны квадрат» Казіміра Малевіча, закрылі на трэці дзень працы экспазіцыі.

«Шаноўныя наведнікі! З тэхнічных прычынаў выстава “1,10 квадрата” часова не працуе», – такое паведамленне з'явілася на старонцы Палаца мастацтваў у Facebook 3 лютага. Што стала прычынай прыпынення выставы і ці адновіць яна працу, не ўдакладняецца.

Адкрыццё выставы «1,10 квадрата» адбылося 1 лютага. Яна мусіла працаваць да 3 сакавіка.

Выстава была прысвечаная самаму вядомаму твору Казіміра Малевіча. Экспазіцыя складалася з твораў сучасных беларускіх аўтараў, якія цікавяцца творчасцю мастакоў-авангардыстаў пачатку ХХ стагоддзя. «Гэта даніна павагі вялікаму разбуральніку традыцый Казіміру Малевічу. А яшчэ спроба пашырыць свой досвед, дадаўшы да дзясятай часткі квадрата сваю адзінку, і тым самым пашырыць нашыя межы пошуку новых сэнсаў у звыклых рэчах», – паведамлялася ў анонсе мерапрыемства.

Нараджэнец Украіны Казімір Малевіч належаў да віцебскай школы жывапісу першай чвэрці XX стагоддзя.

Гэта другая выстава, якую спешна закрылі для гледачоў за тыдзень. 2 лютага стала вядома пра закрыццё экспазіцыі да стагоддзя з дня народзінаў народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава, якая адкрылася 25 студзеня ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках