Беларусы больш не змогуць набыць армянскі каньяк і віно
106- 25.03.2024, 19:46
- 51,554
Што здарылася?
Галоўны дзяржаўны санітарны лекар Беларусі ўвёў забарону на прадукцыю «Арарацкага каньячнага завода». Пра гэта паведамляе прэс-служба санстанцыі.
«Забаронены ўвоз на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь, рэалізацыя, захоўванне, транспартаванне, выкарыстанне харчовай прадукцыі вытворчасці ТАА "Арарацкі каньячны завод", Рэспубліка Арменія, у сувязі з выяўленнем неадпаведнасці харчовай прадукцыі ў частцы выяўлення ў прадукцыі фарбавальнікаў», – гаворыцца ў паведамленні.
У дакуменце ўказана, што прадукцыю завода павінны выключыць з гандлю і ўтылізаваць.
«Арарацкі каньячны завод» вырабляе віно і каньяк.