27 красавiка 2024, Субота, 18:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ на фронце знішчылі рэдкую расейскую машыну «суднага дня»

27
УСУ на фронце знішчылі рэдкую расейскую машыну «суднага дня»

Яна была распрацаваная яшчэ ў СССР.

Сілам абароны Украіны ўдалося знішчыць першую за ўвесь перыяд поўнамаштабнага ўварвання рэдкую расейскую машыну "суднага дня" "Ладога", прызначаную для перавозкі камандавання ва ўмовах ядзернай вайны. Аб гэтым заявіў ваенны экспэрт Аляксандр Каваленка, аналізуючы відэа з фронту, якое было апублікаванае напярэдадні.

"Ладога" была створаная ў часы СССР на базе танка "Т-80". Перспектыўны высокаабаронены транспартны сродак (ВТС) распрацоўваў ленінградскі Кіраўскі завод, для чаго ў 1982 годзе нават было створана спецыяльнае канструктарскае падраздзяленне - КБ-А.

Гэтая машына мае герметызаванае заселенае аддзяленне і супрацьрадыяцыйную абарону, маторна-трансмісійную і фільтравентыляцыйныя ўстаноўкі, комплекс інфармацыйных, спецыялізаваных сродкаў сувязі з блокам рэгенерацыі адпрацаванага ў заселеным аддзяленні паветра.

Экіпаж машыны - 2 чалавекі, а заселенае аддзяленне можа размясціць 4 чалавекі. На машыне быў усталяваны рухавік ГТД-1000ТФ ці ГТД-1250, адпаведна, на 1100 ці 1250 конікаў.

Сама машына сябе ідэальна паказала ў перыяд ліквідацыі катастрофы на ЧАЭС, але пасля распаду СССР яна нікому не была цікавай і пайшла "на спакой". Усяго было выраблена 4 ВТС "Ладога", а адзіная працаздольная была прадстаўленая ў экспазіцыі выставачнага цэнтра "Патрыёт" г. Каменск-Шахцінскі (Растоўская вобл.).

“Відавочна, менавіта гэты адзіны, працаздольны асобнік быў напярэдадні знішчаны. Высновы, думаю, вы зробіце самі”, - падкрэслівае экспэрт.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках