У Адэсе прагрымеў магутны выбух
4- 17.04.2024, 11:07
- 9,422
Расейцы атакавалі горад балістыкай.
Выбух у Адэсе прагрымеў раніцай у сераду, 17 красавіка. Гэта адбылося падчас паветранай трывогі.
Пра гэта паведамляе "Суспільне".
Са слоў мясцовых жыхароў, у горадзе быў чуваць адзін магутны выбух.
Паветраную трывогу ў Адэскай вобласці абвясцілі а 9:29. Таксама трывога была абвешчаная ва ўсходніх, цэнтральных і паўночных абласцях Украіны.
Паветраныя сілы УСУ папярэджвалі аб пагрозе выкарыстання балістычнага ўзбраення ў абласцях, дзе абвешчаная паветраная трывога.
Расея атакавала Чарнігаў раніцай
Раніцай 17 красавіка паветраную трывогу абвясцілі ў сталіцы, Кіеўскай, Чарнігаўскай, Сумскай, Чаркаскай і Палтаўскай абласцях. Паветраныя сілы УСУ папярэджвалі аб пагрозе ўдараў ракетамі.
У Чарнігаве падчас трывогі раздаліся выбухі. Пазней мясцовыя ўлады пацвердзілі, што расейцы ўдарылі па горадзе.
Як адзначае АВА і мэрыя, акупанты нанеслі тры ракетныя ўдары па Чарнігаве. Быў "прылёт" па сацыяльным аб'екце. У выніку атакі ёсць ахвяры і параненыя.