2 траўня 2024, Чацвер, 9:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі ядзерны бамбавік Ту-22М3 упаў пасля пуску ракет па Украіне

63
Расейскі ядзерны бамбавік Ту-22М3 упаў пасля пуску ракет па Украіне

Гэта першы борт стратэгічнай авіяцыі РФ, збіты ў паветры з пачатку вайны.

У Стаўрапольскім краі Расеі раніцай 19 красавіка разбіўся стратэгічны бамбавік-ракетаносец Ту-22М3. Гэта адбылося фактычна пасля расейскага ракетнага нападу па Украіне. Мяркуюць, што самалёт знішчылі Сілы абароны, паведамляе obozrevatel.com.

Аб авіякатастрофе паведамілі мясцовыя паблікі, апублікаваўшы фота. Расейскія ўлады сцвярджаюць, што лётчыкі выжылі, пацярпелых і ахвяр таксама нібыта няма.

"Знойдзены два лётчыкі з самалёта, які ўпаў на Стаўраполле, яны жывыя", – заявіў губернатар Уладзімір Уладзіміраў.

Са звестак маніторынгавых каналаў, гаворка ідзе менавіта аб самалёце Ту-22М3 вайсковых касмічных сіл РФ, які ноччу здзяйсняў пускі крылатых ракет Х-22 па паўднёвых рэгіёнах Украіны. Не выключаюць, што яго знішчылі ўкраінскія вайскоўцы.

"Гэта першы борт стратэгічнай авіяцыі, знішчаны Украінай у паветры за ўвесь час поўнамаштабнага ўварвання", – напісаў Telegram-канал monitor.

Пасля ў сеціве апублікавалі відэа з момантам падзення самалёта над Стаўрапольскім краем.

"Самалёт ТУ-22М3 ВКС Расеі пацярпеў катастрофу ў Стаўрапольскім краі пасля выканання баявой задачы пры вяртанні на аэрадром базавання", – заявіла пазней Мінабароны РФ.

“Папярэдне прычынай аварыі стала тэхнічная няспраўнасць. Тры чальцы экіпажа эвакуаваліся, працягваецца пошук аднаго лётчыка. Боекамплекта на борце самалёта не было, разбурэнняў на зямлі няма», - гаворыцца ў паведамленні расейскага ведамства.

Тым часам Наземныя войскі УСУ паведамілі, што на кадрах падае самалёт Ту-22М3 ВКС РФ, які ўначы запускаў ракеты па Украіне.

Напісаць каментар 63

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках