2 траўня 2024, Чацвер, 2:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Калгары» Ягора Шаранговіча і Іллі Салаўёва закончыў сезон перамогай

1
«Калгары» Ягора Шаранговіча і Іллі Салаўёва закончыў сезон перамогай
ЯГОР ШАРАНГОВІЧ

Беларускія хакеісты балаў не набралі.

«Калгары» у хатнім матчы НХЛ перамог «Сан-Хасэ». Гэта была апошняя для «агеньчыкаў» гульня ў сезоне, паведамляе betnews.by.

Калгары — Сан-Хасэ — 5:1 (Клапка, 12.13, Коўлман, 14.40, Кайлінгтан, 23.53, Руні, 25.59, Уігар, 26.56; Зетэрлунд, 59.51 — бол.).

«Флэймз» не здолелі выйсці ў плэй-оф, хоць канцоўку рэгулярнага чэмпіянату правялі пераканаўча, атрымаўшы тры перамогі ў чатырох матчах.

Да апошняй, над аўтсайдэрам Заходняй канферэнцыі, беларусы Ілля Салаўёў і Ягор Шаранговіч руку не прыклалі. Абаронца адыграў 16 хвілін 23 секунды, выканаў два кідкі і два сілавыя прыёмы, заблакаваў тры стрэлы супраціўніка. Паказчык карыснасці - «0». Такім чынам, у гэтым сезоне, дзе Салаўёў дэбютаваў у НХЛ, у яго 0+3 паводле сістэмы «гол+пас» у 10 гульнях.

Што да зоркі Betera, то Шаранговіч правёў на пляцоўцы 17 хвілін 32 секунды, здыбыў абодва ўкідванні, у якіх удзельнічаў. У яго актыве тры кідкі, два перахопы і нулявы паказчык карыснасці. У сезоне-2023/24 Ягор набраў 59 (31+28) бамбардзірскіх балаў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках