У менскім аэрапорце затрымалі расейца
3- 19.04.2024, 12:05
- 5,964
Ён спрабаваў вывезці дачку ў Шарм-Эш-Шэйх з фальшывым пашпартам.
У менскім аэрапорце памежнікі затрымалі мужчыну, які спрабаваў вывезці паўтарагадовую дачку за мяжу з фальшывым пашпартам.
Як расказалі ў прэс-службе Дзяржпагранкамітэта, 25 сакавіка пры афармленні рэйса Мінск — Шарм-Эш-Шэйх грамадзянін РФ падаў падроблены пашпарт свайго паўтарагадовага дзіцяці. Мужчыну затрымалі.
Падчас допыту грамадзянін Расеі растлумачыў, што цяпер ён знаходзіцца ў шлюбаразводным працэсе, а сапраўдны пашпарт дзіцяці знаходзіцца ў жонкі. У сувязі з гэтым мужчына надумаў купіць пашпарт для дачкі ў інтэрнэце і незаконна вывезці яе за мяжу.
Расейца перадалі супрацоўнікам міліцыі, а дзіця вярнулі маці.