2 траўня 2024, Чацвер, 13:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі ілюзіяніст заявіў, што ўмее чытаць думкі, але яго падманулі на $110 тысяч

5
Беларускі ілюзіяніст заявіў, што ўмее чытаць думкі, але яго падманулі на $110 тысяч

Раскусіць ашуканцаў ён не змог.

Васіль Вярэніч называе сябе ілюзіяністам, менталістам і мікрамагам. Ён заяўляе, што магія - гэта ягоная прафесія. Для рэалізацыі чарговага магічнага праекта Васіль адправіўся ў Казахстан, дзе асаблівыя здольнасці не дапамаглі яму вылічыць махляроў.

Вярэніч паехаў у Алматы ў 2013 годзе, там ён хацеў запусціць бізнэс-праект і купіць нерухомасць. Для гастроляў ён замовіў рэквізіт у майстра, які працаваў неафіцыйна ў сутарэнні аднаго з дамоў. Гэта не выклікала ў штукара падазрэнняў: ён аддаў майстру больш за 40 тысяч даляраў. Але замест рэквізіту пачуў толькі пагрозы на свой адрас. Паліцыя беларусу, як ён сцвярджае, не дапамагла, паведамляе gomel.media.

Праз тры гады Вярэніч пазнаёміўся з кампаніяй, у якой былі і супрацоўнікі праваахоўных органаў. Адзін з удзельнікаў гэтай кампаніі папрасіў у беларуса ў пазыку 5 тысяч даляраў. Грошы ён неўзабаве вярнуў, але гэта, як высветлілася, была праверка.

Праз некаторы час гэты ж чалавек папрасіў у пазыку значна большую суму. Вярэніч грошы перадаў - і больш іх не бачыў. У 2020 годзе Васіль звярнуўся ў паліцыю. Але следчым, паводле ягоных слоў, прызначылі сябра падазраванага. Справу ў выніку закрылі і нават згубілі, звароты ў іншыя інстанцыі ні да чаго не прывялі. Вярэніч страціў яшчэ 59 тысяч даляраў.

Але і гэта не ўсё: неўзабаве ён зноў замовіў рэквізіт - і яго зноў падманулі. На гэты раз на 11 тысяч даляраў. Падмануў беларуса нават юрыст - ён паводле даверанасці скасаваў усе ўсе юрыдычныя дзеянні Вярэніча. Мужчына мяркуе, што юрыст быў у змове з ашуканцамі.

Страціўшы за 11 гадоў 110 тысяч даляраў, Вярэніч звярнуўся ў пасольства Беларусі ў Казахстане, у СМІ, а таксама запісаў відэазварот, каб агучыць сітуацыю. Паліцыя Алматы пачала праверку паводле факту махлярства.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках