2 траўня 2024, Чацвер, 17:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі ўвялі «асаблівую» пенсію

14
У Беларусі ўвялі «асаблівую» пенсію

Хто яе будзе атрымліваць?

Беларускі ўрад дапоўніў сваю папярэднюю пастанову аб пенсіях за асаблівыя заслугі і ўнёс касманаўтаў у спіс тых, хто можа яе атрымаць. Новы дакумент апублікаваны 19 красавіка на Нацыянальным прававым-інтэрнэт партале.

Змяненні прынялі пасля таго, як раней Аляксандр Лукашэнка выдаў указ "Аб статусе беларускага касманаўта".

Велічыня "касмічнай" пенсіі не паведамляецца.

Нагадаем, што ў гісторыі сучаснай Беларусі першай з нашых суайчыннікаў у космас адправілася сцюардэса "Белавія" Марына Васілеўская. Пасля яе палёту Лукашэнка сваім указам увёў у краіне "статус касманаўта".

Аднак цікава, што яшчэ перад палётам падчас прэс-канферэнцыі расейскі касманаўт, ураджэнец Беларусі Алег Навіцкі, які быў у складзе экіпажа разам з Васілеўскай, адказваючы на пытанне аб магчымых варыянтах развіцця палётаў беларусаў у космас, зазначыў, што пакуль яны не могуць праходзіць прафесійную падрыхтоўку нароўні з расейцамі і не могуць стаць касманаўтамі.

“Хацелася б усё ж, каб грамадзяне Беларусі маглі спакойна праходзіць падрыхтоўку да касмічных місій у цэнтры падрыхтоўкі касманаўтаў, таму што ў нас зараз толькі грамадзянін Расеі можа быць касманаўтам. У гэтым плане, я думаю, кіраўнікі дзяржаў могуць знайсці нейкую кампрамісную пастанову, каб прыбраць гэтую невялікую мяжу і супольна рыхтавацца да касмічных місій”, - расказаў тады Навіцкі.

Такім чынам, атрымліваецца, што Марына Васілеўская лётала на МКС не ў статуце касманаўта і падрыхтоўку праходзіла не такую, як праходзяць прафесійныя расейскія касманаўты.

Дадамо, што Марына Васілеўская адправілася на МКС з другой спробы 23 сакавіка. Старт экіпажа карабля "Саюз МС-25" быў прызначаны на 21 сакавіка. Аднак пуск скасавалі ў апошні момант. Прычынай тады назвалі “змяншэнне напружання хімічнай крыніцы току”. "Саюз МС-25" з беларускай на борце прыстыкаваўся да МКС 25 сакавіка. На Зямлю яна разам з расейскім калегам Алегам Навіцкім вярнулася 6 красавіка.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках