3 траўня 2024, Пятніца, 14:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейская С-300, набытая Іранам, не здолела абараніць сябе падчас удару Ізраіля

2
Расейская С-300, набытая Іранам, не здолела абараніць сябе падчас удару Ізраіля

Апублікаваны здымак са спадарожніка.

Ізраіль змог пашкодзіць расейскую сістэму СПА С-300 у Іране, сведчыць спадарожнікавы здымак іранскай вайсковай базы.

Расейскі комплекс, які Тэгеран купляў асобна для абароны ад паветраных нападаў, выявіўся нядзейсным, сказалі высокапастаўленыя крыніцы з ліку амэрыканскіх вайскоўцаў журналістцы Fox News Джэніфер Грыфін, піша «Агенцтва».

Ізраіль атакаваў Іран раніцай у пятніцу. Спадарожнікавыя здымкі з месца ўдару па авіябазе ў Ісфахане прааналізавалі журналісты The New York Times. На фотаздымку відаць, што Ізраілю выпала пашкодзіць радыёлакацыйную станцыю, якую комплекс С-300 выкарыстоўвае для асочвання цэляў. Гэта, як адзначае газэта, найважнейшая частка сістэмы СПА.

Для нападу выкарыстоўваліся ракеты і беспілотнікі, якія былі накіраваныя знарок на сістэму СПА, расказалі Грыфін крыніцы. «Гэта было пасланне іранцам: «Мы можам дацягнуцца да вас». Расейскія сістэмы СПА выявіліся нядзейснымі», — піша яна са спасылкай на суразмоўцаў.

Тэгеран купляў сістэмы С-300, каб прадухіляць удары Ізраіля, ЗША або краін Персідскай затокі па цэлях у Іране, гаворыцца на сайце праекту "Ракетная пагроза" амэрыканскага Цэнтра стратэгічных і міжнародных даследаванняў.

Сістэмы С-300 былі разгорнутыя ў Іране ў 2019 годзе. Іран выкарыстоўвае іх для абароны ў тым ліку ядзерных аб'ектаў. Такія аб'екты ёсць і побач з базай у Ісфахане, па якой быў нанесены ўдар.

Пасля пастаўкі С-300 Тэгеран выяўляе цікавасць да куплі больш сучасных сістэм С-400. Некаторыя мадыфікацыі гэтых сістэм здольныя збіваць стэлс-знішчальнікі. У 2023 годзе іранская дэлегацыя ў Расеі нават наведала экскурсію на заводзе, які вырабляе С-400, пісала The Washington Post.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках