Куды знік Пуцін: маёр УСУ здзівіў прагнозам
16- 24.04.2024, 8:14
- 30,738
У Расеі намячаецца важная падзея.
За апошнія два тыдні ад расейскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна не бачна і следу. Яго раптоўнае знікненне можа быць прычынай падрыхтоўкі да інаўгурацыі.
Такое меркаванне ў каментары для "24 канала" выказаў маёр УСУ, палітолаг Тарас Беразавец.
Афіцыйная інаўгурацыя расейскага кіраўніка павінна прайсці 7 траўня. Са слоў Беразаўца, пасля тэрактаў Крэмль вельмі баіцца любых публічных выхадаў Пуціна.
«Крэмль не без падставы асцерагаецца і хавае Пуціна да яго інаўгурацыі», - заўважыў баец УСУ.
Таксама, на ягоную думку, Пуцін, які браў удзел у палётах на расейскіх знішчальніках, мог быць адным з яго шматлікіх дублёраў.
Беразавец расказаў, што ў расейскага дыктатара праблемы са здароўем з-за свайго ўзросту. Ёсць імавернасць, што яго маглі зараз пакласці ў шпіталь, каб падлатаць.
“Ён хоча з'явіцца 7 траўня сам, без дублёраў, бо гэта дзень ягонага “трыумфу”. З'явіцца прыгожым, бойкім перад расейцамі, каб выклікаць у іх веру ў ягоныя сілы”, - дадаў баец УСУ.