«Вагнеравец», які вярнуўся з вайны, уявіў сябе Раскольнікавым
17- 24.04.2024, 17:44
- 10,312
Цяпер яго чакаюць 22 гады турмы.
Расейскі Кіраўскі суд прыгаварыў да 22 гадоў калоніі байца ПВК «Вагнер» Івана Расамахіна, які забіў сякерай 85-гадовую пенсіянерку праз тыдзень пасля вяртання з фронту.
Паводле інфармацыі «Медиазоны», асуджаны - жыхар вёскі Новы Бурэц.
«Новага Раскольнікава» прызналі вінаватым у пагрозе забойствам, згвалтаванні і забойстве з асаблівай жорсткасцю. Таксама суд абавязаў былога вайскоўца выплаціць два мільёны рублёў сям'і пацярпелых.
У 2020 годзе Расамахін атрымаў 14 гадоў калоніі строгага рэжыму паводле справы аб забойстве аднавяскоўкі. Пасля пачатку вайны ён завербаваўся ў ПВК «Вагнер» і паехаў на фронт. Пасля ён вярнуўся ў роднае сяло. Па вяртанні мужчына хадзіў па вёсцы п'яны з сякерай і віламі і пагражаў расправай мясцовым жыхарам, скардзіліся яны. Праз тыдзень ён зноў забіў чалавека.