Столтэнбэрг упершыню палётаў на знішчальніку Eurofighter
5- 25.04.2024, 18:09
- 4,188
Генеральны сакратар NATO назваў свой палёт «вялікім досведам».
Генеральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг упершыню падняўся ў неба на нямецкім знішчальніку Eurofighter у рамках свайго візіту ў 73-і тактычны авіяцыйны полк на авіябазе Лагэ ў Нямеччыне.
Столтэнбэрг назваў свой палёт «вялікім досведам», дадаўшы, што авіябаза «важная для NATO, бо тут [альянс] навучае найлепшых пілотаў у свеце». Падчас прэс-канферэнцыі з камандуючым ВПС Нямеччыны генерал-лейтэнантам Інга Герхарцам генеральны сакратар NATO падзякаваў Берліну за падтрымку Украіны і назваў Нямеччыну найбуйнейшым вайсковым донарам у Еўропе.
У каментары свайго палёту Столтэнбэрг сказаў, што, магчыма, пілатаванне Eurofighter - тое, чым ён зоймецца пасля дзясяці гадоў працы ў NATO. Ён дадаў, што падчас палёту двойчы ўзяўся за штурвал самастойна.