5 траўня 2024, Нядзеля, 21:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Дзярждэпе ЗША адрэагавалі на спробы Украіны вярнуць ваеннаабавязаных мужчынаў

38
У Дзярждэпе ЗША адрэагавалі на спробы Украіны вярнуць ваеннаабавязаных мужчынаў

Вашынгтон паважае права Кіева вызначаць сваю палітыку.

У Дзяржаўным дэпартаменце ЗША заявілі, што ў Вашынгтона няма ніякай пастановы ці афіцыйнай пазіцыі датычна спробы Украіны вярнуць ваеннаабавязаных мужчынаў. Пры гэтым урад ЗША паважае права Кіева вызначаць сваю палітыку.

Пра гэта заявіў афіцыйны прадстаўнік дыпламатычнай установы ЗША ў Брусэлі Дэніэл Сайзэк у каментары «Радыё Свабода».

Пытанне аб прыпыненні консульскіх паслуг за мяжой для ўкраінскіх мужчынаў мабілізацыйнага ўзросту ён назваў «складаным пытаннем».

«Няма ніякай пастановы або пазіцыі да гэтага часу ад ураду ЗША – дапамагчы або не дапамагаць Украіне ў гэтай галіне», – адзначыў Сайзэк.

Таксама ён нагадаў, што Еўропа і ЗША віталі ўкраінцаў, якія пастанавілі, што ім і іх сем'ям трэба было з'ехаць з Украіны.

У той самы час Сайзэк мяркуе, што Украіне трэба «інтэнсіўна і сур'ёзна вывучыць сітуацыю».

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках