«Не бывае такіх грыбоў у красавіку, фоташоп!»
11- 26.04.2024, 9:26
- 10,066
Відэа беларускі з цэнтра Асіповіч выклікала гарачыя спрэчкі.
Жыхарка Асіповіч падзялілася ў сацсетцы відэаролікам, у якім паказала падбярозавік, які знайшла ў цэнтры Асіповічаў 25 красавіка. Многія карыстальнікі ўсумніліся ў рэальнасці відэа.
@iz_glubin_dushi Шок новости! 25.04.2024 подберёзовик #грибы2024#беларусь ♬ оригинальный звук - sad_eyes 🍃
«Гэта не леташні. Гэта проста сёлета вылез», - сказала аўтарка відэароліка, агучыўшы месца і дату знойдзенага падбярозавіка.
У гутарках з карыстальнікамі яна расказала, што знайшла грыб у цэнтры горада, на заднім двары адной з дзяржустаноў.
Аднак многія карыстальнікі ўсумніліся ў праўдападобнасці такой заявы, бо зусім нядаўна ў Магілёве выпадалі ападкі ў выглядзе снегу.
«Горача было толькі 2 дні! Не бывае такіх грыбоў у красавіку! Фоташоп!», - усумніўся ў убачаным хтосьці.
«Не можа быць у красавіку грыбоў! Не ўводзьце людзей у зман!», — напісала адна з карыстальніц, на што аўтарка ёй адказала, што і сама б не паверыла, «калі б на свае вочы не ўбачыла».
«Слаба верыцца. Ведаю, што ёсць раннія, але гэта вельмі рана», - выказала сумневы яшчэ адна дзяўчына пад відэа.
«Цуд нейкі. Так рана яшчэ падбярозавікаў не бачыў», - здзівіўся яшчэ адзін карыстальнік сацсеткі.
Некаторыя, аднак, прызналі магчымасць такой з'явы і падзяліліся, што ўжо адкрылі сезон маслякоў.
«Сёння ездзіў у лес, 15 км ад Гомеля, сапраўды сустракаюцца маслякі!», - напісаў адзін з каментатараў.
«Падасінавікаў яшчэ не сустракала, а вось смаржкі і маслякі ўжо збіраю», - распавяла яшчэ адна дзяўчына.
«Я ў пачатку траўня знаходзіў у Магілёве падбярозавікі», — узгадаў свой досвед адзін з карыстальнікаў пад відэа.