7 траўня 2024, aўторак, 0:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: Пуціну перадалі прагноз з дакладнымі датамі пачатку вялікай вайны з NATO

26
СМІ: Пуціну перадалі прагноз з дакладнымі датамі пачатку вялікай вайны з NATO
Фота: Getty Images

Многае залежыць ад ходу баёў ва Украіне.

Вялікая вайна паміж Расейскай Федэрацыяй і краінамі-ўдзельніцамі Арганізацыі Паўночнаатлантычнай дамовы можа пачацца ўжо сёлета.

Такая заява была апублікаваная расейскім ТГ-каналам «Кремлёвская табакерка», які спасылаецца на звесткі ўласных крыніц у СВР, піша dialog.ua.

Пры гэтым рэсурс дадаў, што ўсё ж больш імавернымі датамі пачатку вялікай вайны паміж РФ і NATO крыніца называе 2025-2027 гады.

Такі дакумент з прагнозам Службы замежнай выведкі Расеі, як удакладняе рэсурс, быў перададзены кіраўніку Крамля Уладзіміру Пуціну.

У гэты ж час адзін з суразмоўцаў паведаміў выданню, што спецыялісты далі рэкамендацыі рыхтавацца да сур'ёзнага ваеннага сутыкнення з Захадам, прычым яно магчымае нават цяпер: «Бо мы дамо адказ за перадачу зброі Кіеву і ўсю астатнюю дапамогу Вялікай Брытаніі, ЗША і ўсім астатнім. А раптам ім недастаткова цярпення, і яны дадуць нам «адказ». Аднак імавернасць баявых дзеянняў з NATO сёлета мы разглядаем як невысокую».

Што да агучаных дат 2025-2027 гадоў, то, паводле апублікаванай інфармацыі, «канфлікт, з вялікай доляй імавернасці, пачнецца менавіта ў гэтыя даты».

Напрыканцы, спасылаючыся на інфармацыю, атрыманую ад яшчэ адной крыніцы ў выведцы, рэсурс дадаў, што шмат залежыць ад таго, «як і калі мы скончым «спецыяльную ваенную аперацыю». Але з гэтай нагоды, дадала напрыканцы крыніца, «усё ў тумане».

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках