Мост, які ўпаў у РФ, праз які цягнікі ў Беларусь ідуць у аб'езд, нядаўна рамантавалі
10- 9.04.2024, 14:32
- 10,366
У Расеі заведзеная крымінальная справа.
У Расеі распачалі крымінальную справу праз падзенне ў Вязьме аўтамабільнага моста, які адрамантавалі ў 2023 годзе, паведамілі ў Следчым камітэце РФ. У выніку здарэння загінула жанчына, а цягнікі ў кірунку Беларусі прыйшлося накіраваць у аб'езд.
У Следчым камітэце РФ адзначылі, што мост, які рухнуў, быў адрамантаваны летась.
Крымінальная справа распачатая справа паводле артыкула аб халатнасці (ч. 2 арт. 293 КК РФ).