20 траўня 2024, панядзелак, 16:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

CNN: Расейцы найбліжэйшыя тыдні пачнуць маштабны наступ

4
CNN: Расейцы найбліжэйшыя тыдні пачнуць маштабны наступ

Атрыманыя звесткі заходніх выведак.

У найбліжэйшыя некалькі тыдняў Расея ўзмоцніць наземныя і паветраныя атакі на Украіну, выкарыстоўваючы час, калі яшчэ не паступіла вайсковая дапамога ЗША.

Пра гэта тэлеканал CNN паведамляе са спасылкай на трох знаёмых з выведвальнымі звесткамі чыноўнікаў.

Крыніцы расказалі тэлеканалу, што Расея спрабуе максімальна выкарыстоўваць у сваіх інтарэсах час паміж зацвярджэннем ЗША пакета ваеннай дапамогі і яе фактычным паступленнем на фронт.

Суразмоўцы прызналі, што месяцы затрымкі зацвярджэння дапамогі прывялі да рэальных страт Украінай як людзей, так і тэрыторый.

Цяпер расейцы, на думку заходніх і ўкраінскіх чыноўнікаў, плануюць маштабны наступ у пачатку лета. Для гэтага ў РФ прадоўжвлі частковую мабілізацыю.

Адзін з ваенных чыноўнікаў ЗША, ацэньваючы перспектывы Украіны ў найбліжэйшыя тыдні нават з улікам вайсковай дапамогі, сказаў CNN: «У найлепшым выпадку – утрымліваць лінію фронту».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках