УСУ знішчылі танкавую калону акупантаў
3- 10.05.2024, 11:58
- 15,708
І вялікую колькасць варожай пяхоты.
Байцы 47-й асобнай механізаванай брыгады Узброеных сіл Украіны спынілі варожы наступ, знішчыўшы бранятанкавую калону з дэсантам расейскіх акупантаў.
Пра гэта служба сувязяў з грамадскасцю падраздзялення паведаміла на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук», апублікаваўшы адпаведнае відэа. Ролік змантажаваны з кадраў, знятых беспілотнымі лятальнымі апаратамі.
Аператары дронаў-камікадзэ са "Strike Drones Company" і "Ignis Vindicta" разам з артылерыстамі брыгады знішчылі тры танкі (танкавы ўзвод), баявую машыну пяхоты БМП-3, шматцэлевы лёгка браняваны цягач і вялікую колькасць варожай пяхоты.
Авдеевское направление, рашисты в очередной раз съездили на штурмhttps://t.co/bpCBPxSFni #RussianUkrainianWar pic.twitter.com/3Y6rcLx975
— Necro Mancer (@666_mancer) May 9, 2024