Марыя Максакава: Свабоды варты гатовы даць бой
15- 10.05.2024, 12:08
- 7,914
Вядомая оперная спявачка падтрымала беларусаў.
Рэвалюцыя 2020 года ў Беларусі падарыла шмат яркіх песень. Адна з іх - "Свабоды варты", запісаная вядомай опернай спявачкай Марыяй Максакавай.
Песня, прысвечаная беларускім пратэстам і натхнёная знакамітымі словамі нямецкага паэта Ёгана Гётэ, не страчвае актуальнасці і сёння.
Марыя Максакава - знакамітая оперная спявачка, былая дэпутатка Дзярждумы РФ, заўзятая крытыкантка рэжыму Пуціна. Актыўна падтрымлівае Украіну.