21 траўня 2024, aўторак, 0:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітычная зняволеная Кацярына Андрэева ў калоніі перахварэла на пнеўманію

3
Палітычная зняволеная Кацярына Андрэева ў калоніі перахварэла на пнеўманію
КАЦЯРЫНА АНДРЭЕВА

Яна 10 дзён правяла ў санітарнай частцы.

Палітычная зняволеная журналістка Кацярына Андрэева ў калоніі перахварэла на пнеўманію. Пра гэта ў Facebook паведаміў ейны муж Ігар Іліяш.

Паводле ягоных слоў, у канцы красавіка журналістка была шпіталізаваная ў санчастку калоніі на 10 дзён.

«На шчасце, пнеўманія была невялікая. Лекары своечасова дыягнаставалі хваробу і вельмі адказна паставіліся да лячэння. Каця паправілася і на мінулым тыдні яе выпісалі з санчасткі», – адзначыў муж палітвязні.

Перад тым як захварэць на пнеўманію, Кацярына перанесла моцны прыступ сезоннай алергіі. У месцах пазбаўлення волі ў яе абвастрылася алергія: прыступы становяцца значна больш пакутлівымі, а спіс алергенаў - шырэйшы.

"У пачатку красавіка алергічны ацёк прыйшлося здымаць пры дапамозе ін’екцый (спачатку ўнутрымускульныя, а затым унутрывенныя), бо Каця зусім не магла дыхаць праз нос", – напісаў Ігар Ільяш.

Усяго за амаль што 3,5 гады зняволення праз агульнае паслабленне арганізма журналістка стала часцей хварэць на прастуду і пакутаваць ад галаўнога болю, у яе прыкметна пагоршыўся зрок.

Нагадаем, Кацярыну Андрэеву затрымалі 15 лістапада 2020 года. Спачатку яе асудзілі паводле арт.342 КК («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»). Аднак у ліпені 2022 года адбыўся новы працэс - паводле артыкуле «Здрада дзяржаве» (ч. 1 арт. 356 КК). Гомельскі абласны суд абвясціў прысуд: восем гадоў і тры месяцы пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках