4 чэрвеня 2024, aўторак, 12:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: Даляр вось-вось абрынецца

145
Лукашэнка: Даляр вось-вось абрынецца

Дыктатар трызніў пра эканоміку краінаў Захаду.

Аляксандр Лукашэнка, размаўляючы з журналістамі пасля святкавання 9 траўня ў Менску, спрагназаваў «хуткі крах даляра».

«Ім (краінам Захаду – рэд.) чагосьці не стае. Вось-вось абрынецца даляр.

Калі даляр абрынецца, што адбудзецца? У іх жа на паперках уся эканоміка. Трэба – надрукавалі даляры. Гавораць, калі шмат грошай, інфляцыя. Ім пляваць – інфляцыя на нас кладзецца», – трызніў Лукашэнка.

Дыктатар мяркуе, што еўра і даляр ужо нікому не патрэбныя:

«Яны гэтага найбольш баяцца. Я прыводзіў прыклад – у іх сваіх сяброў няма. Вы памятаеце, Еўропа сваю валюту ўвяла – еўра. Нармальная, моцная валюта. Для нас, як і для ўсяго свету, што еўра, што даляр, адно і тое. Было да санкцый.

Цяпер ні даляры, ні еўры нікому не патрэбныя. Гэта ўжо не толькі ў Беларусі і Расеі – гэта ў многіх краінах».

Напісаць каментар 145

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках