4 чэрвеня 2024, aўторак, 7:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Адвёў пасажырку з буса ледзь не за руку»

9
«Адвёў пасажырку з буса ледзь не за руку»

Беларускія кіроўцы скардзяцца на вяртанне «бамбілаў-зазываў».

Тэму нелегалаў Асацыяцыя перавознікаў Беларусі ўзнімала неаднаразова. Асаблівым у гэтым плане выдаўся накірунак Шчучын – Гародня, дзе канкураваць з рэгулярнымі перавознікамі спрабавалі таксісты.

Яны зазывалі кліентаў на вакзалах, прапануючы паехаць не на камфортным аўтобусе, а на дабітым мінівэне. Квіткоў не выдавалі. Расклад не выконвалі.

Пасля публікацый зазываламі зацікавіліся.

Некалькі машынаў трапілі на штрафстаянкі. Расклад аўтобусаў на маршруце Гародня – Шчучын ушчыльнілі, каб задаволіць попыт пасажыраў.

Аднак праз час «бамбілы» вярнуліся, расказалі ў МАП.

«Нядаўна пасажырку літаральна за руку павялі з маршруткі. Яна забранявала квіток загадзя. Але ў апошні момант адмовілася ехаць, папрасіла зрабіць скасаванне. “Зазывалы” паабяцалі даставіць яе хутчэй», – расказвае адзін з кіроўцаў.

Раней на гэтым «маршруце» працавалі машыны таксі, што стварала хоць бы бачнасць легальных перавозак. Цяпер жа, як адзначаюць перавознікі, часцей за ўсё пасажыраў «перахопліваюць» кіроўцы звычайных з выгляду легкавушак і мінівэнаў.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках