23 траўня 2024, Чацвер, 11:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ГУР апублікавала спіс расейцаў, якія маюць дачыненне да ўдараў «Кінжаламі» па Украіне

11
ГУР апублікавала спіс расейцаў, якія маюць дачыненне да ўдараў «Кінжаламі» па Украіне

У ім 29 чалавек.

Аператыўнікі і аналітыкі Галоўнай управы разведкі ідэнтыфікавалі 36 расейцаў, якія маюць дачыненне да ўдараў ракетамі «Кінжал» па Украіне.

Поўны спіс абнародаваны на сайце ГУР.

У ім 29 чалавек каманднага, лётнага і тэхнічнага складу 44-га асобнага авіяцыйнага палка асаблівага прызначэння далёкай авіяцыі ПКС РФ і сем афіцэраў з ліку тэхнічнага персаналу палка.

Як расказалі ў ГУР, 44-ы полк быў сфармаваны 1 снежня 2021 года. Месца ягонай сталай дыслакацыі – аэрадром Саваслейка Ніжагародскай вобласці РФ.

Полк мае двухэскадрыльную структуру, штатна да 24 самалётаў, а менавіта знішчальнікаў-перахопнікаў далёкага дзеяння МіГ-31К.

Украінскія выведнікі таксама вызначылі бартавыя нумары самалётаў МіГ-31К са складу палка: RF-20862, RF-03230, RF-20882, RF-03231, RF-03234, RF-19275, RF-94268, RF-42251, RF-4225 RF-20867, RF-20883.

Гэтыя самалёты з'яўляюцца носьбітамі ракетаў Х-47М2 «Кінжал». Баявая частка ракеты – 500 кг, можа быць і ядзерны зарад. Прызначэнне гэтых ракетаў – нанясенне максімальна хуткіх удараў на дыстанцыі да 2000 км.

Гіпергукавая хуткасць палёту ракеты на фінальным адрэзку дасягаецца дзякуючы разгону самалёта-носьбіта да звышгукавых параметраў (гэта значыць МіГ-31К выконвае ролю «першай прыступкі» ракеты).

«За кожнае здзейсненае супраць Украіны ваеннае злачынства будзе справядлівая адплата», – адзначылі ў ГУР.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках