6 чэрвеня 2024, Чацвер, 19:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памёр заслужаны артыст Беларусі Васіль Кавальчук

4
Памёр заслужаны артыст Беларусі Васіль Кавальчук
ВАСІЛЬ КАВАЛЬЧУК

Ён быў вядучым салістам Беларускай оперы.

Пайшоў з жыцця народны артыст Беларусі Васіль Кавальчук, паведамілі ў Міністэрстве культуры 12 траўня.

Васіль Кавальчук памёр на 81 годзе жыцця. Артыст заставаўся вядучым салістам Беларускай оперы

– Калектыў Вялікага тэатра Беларусі бязмерна смуткуе ў сувязі са смерцю Васіля Кавальчука і выказвае шчырыя спачуванні родным, блізкім, калегам Васіля Васільевіча, – пракаментавалі ў Мінкультуры.

Вядома, што ў Вялікім тэатры Беларусі Васіль Кавальчук адпрацаваў больш за 35 гадоў, а ўпершыню выйшаў на ягоную сцэну ў 1989 годзе. У рэпертуары народнага артыста было больш за 30 оперных партый беларускіх, расейскіх і еўрапейскіх кампазітараў. Гэта, напрыклад, партыі Базіліа ў «Севільскім цырульніку», Рамфіса ў «Аідзе», Цімура ў «Турандот», Мантэроне ў «Рыгалета», Даланда ў «Лятучым галандцы», а таксама Рыгора ў «Дзікім паляванні караля Стаха».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках