1 лiстапада 2024, Пятніца, 3:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ISW: Пуцін здзяйсняе фундаментальную памылку

10
ISW: Пуцін здзяйсняе фундаментальную памылку

Верхавод Крамля выпусціў з-пад увагі тактычныя магчымасці УСУ.

Тэмпы расейскага наступу на поўначы Харкаўскай вобласці працягваюць зніжацца, але дыктатар РФ Уладзімір Пуцін зменшыў пагрозу ўкраінскага контрнаступу па ўсёй лініі фронту і сцвярджае, што захопнікі прадоўжаць акупацыю тэрыторый Украіны.

«Абмежаваныя расейскія наступальныя аперацыі на поўначы Харкаўскай вобласці сведчаць аб тым, што Пуцін і расейскае ваеннае камандаванне могуць ацэньваць рызыкі, перспектывы і тэрміны наступальных аперацый, зыходзячы са здагадкі, што расейскія войскі змогуць прасунуцца на кожным адцінку фронту і замацаваць любыя дасягненні без неабходнасці ўлічваць украінскія тактычныя контратакі або значную ўкраінскую контрнаступальную аперацыю ў будучыні», - адзначаецца ў справаздачы амерыканскага Інстытута вывучэння вайны (ISW).

Як тлумачаць аналітыкі, гэтая здагадка Пуціна, магчыма, зроблена на аснове некалькіх месяцаў паступовага наступу на ўсходзе Украіны.

«Але гэты разлік фундаментальна няправільна ацэньвае тактычныя магчымасці, якія атрымаюць украінскія войскі, калі амерыканская дапамога ў бяспецы пачне паступаць на фронт у значных аб'ёмах», – адзначылі ў ISW.

Са слоў экспэртаў вельмі важна, каб Узброеныя сілы Украіны мелі магчымасць праводзіць шырокамаштабныя контрнаступальныя аперацыі.

«Інакш Пуцін, магчыма, будзе працягваць думаць, што ён можа прадаўжаць наступальныя аперацыі да бясконцасці і змушаць Украіну да стратэгічнай абароны, пакуль не дасягне перамогі», – рэзюмавалі ў справаздачы амерыканскія аналітыкі.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках