Беларусам варта запасціся гатоўкай
- 16.05.2024, 10:31
- 10,914
Могуць быць праблемы з банкаўскімі карткамі.
Карткі некаторых банкаў могуць працаваць з перапынкамі ўночы з пятніцы на суботу, 18 траўня. Прычына - тэхналагічныя працы, якія будзе праводзіць Банкаўскі працэсінгавы цэнтр 18 траўня з 00.00 да 6.00.
"У гэты прамежак часу магчымы перапынкі ў абслугоўванні трымальнікаў картак банкаў, якія карыстаюцца паслугамі цэнтра, а таксама ў сетцы арганізацый гандлю (сэрвісу), пунктаў выдачы наяўных грошай, прылад самаабслугоўвання, банкаматаў, якія абслугоўваюцца банкамі, падключанымі да апаратна-праграмнага комплексу цэнтра", — папярэджвае Банкаўскі працэсінгавы цэнтр.
Гэты цэнтр выконвае паслугі для "Беларусбанка", "Белаграпрамбанка", "Белінвестбанка", "БСБ Банка", "Парытэтбанка", "Банка "Рашэнне", "Цэптэрбанка", "БТА Банка".