10 лiстапада 2024, Нядзеля, 22:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Штучны інтэлект навучыўся распазнаваць сарказм

3
Штучны інтэлект навучыўся распазнаваць сарказм

Каб навучыць нейронавую сетку, навукоўцы выкарыстоўвалі ўрыўкі з амерыканскіх сіткомаў.

Даследнікі сцвярджаюць, што ШІ распазнае сарказм ужо ў большасці выпадкаў.

Навукоўцы з Гронінгенскага ўніверсітэта (Нідэрланды) стварылі дэтэктар сарказму на аснове штучнага інтэлекту, паведамляе The Guardian.

Каб навучыць нейронавую сетку, навукоўцы выкарыстоўвалі ўрыўкі з амерыканскіх сіткомаў, уключаючы «Сяброў» і «Тэорыю вялікага выбуху». Адна з такіх сцэнаў – у якой Рос пасля няўдалага паходу ў салярый (дзе ягоны твар атрымаў некалькі порцый загару замест аднаго) прыйшоў у госці да Монікі і Чэндлера:

Рос, раздражнёна: «Я схадзіў у тое месца для загарання, якое параіла твая жонка».

Чэндлер: «І што гэта за месца? Сонца?»

Пасля трэніроўкі ШІ мог выяўляць сарказм у амаль 75% рэплік, гавораць даследнікі.

На думку навукоўцаў, гэтая праца дасць магчымасць штучнаму інтэлекту не толькі больш дасціпна весці размову з людзьмі, але і лепш заўважаць негатыўны тон у маўленні, абразы і элементы распальвання нянавісці.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках