14 чэрвеня 2024, Пятніца, 21:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палкоўнік УСУ назваў слабае месца Лукашэнкі

Палкоўнік УСУ назваў слабае месца Лукашэнкі
РАМАН СВІТАН

Украіна ўжо “коса глядзіць” на гэтыя аб'екты.

Палкоўнік УСУ, ваенны экспэрт Раман Світан у інтэрв'ю «24 каналу» ацаніў магчымасць наступу расейцаў на Украіну з паўночнага кірунку.

"Лукашэнка трыста разоў падумае, патэлефануе Сі Цзіньпіну з просьбай уціхамірыць Пуціна для таго, каб ён не падстаўляў Беларусь пад удар украінскіх вайскоўцаў", — сказаў Світан.

Ён удакладніў, што пагрозы наступу расейцаў у Чарнігаўскую вобласць няма. Аднак вораг можа пагражаць з боку Беларусі для таго, каб Украіна расцягнула свае рэзервы, якія ёсць, напрыклад, у Данецкай вобласці па дадатковай лініі фронту.

“На Харкаў яны прымусілі нас перакінуць рэзервы, такая ж карціна будзе найбліжэйшым часам каля Сум. Менавіта такія “трывожныя” аперацыі расейцы могуць планаваць на мяжы Украіны з Беларуссю”, - адзначыў Світан.

Са слоў вайсковага экспэрта, Лукашэнка ўсведамляе, што пад пагрозай могуць апынуцца беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы, калі з Беларусі будуць “касыя погляды” на Украіну.

“Гэта нафтаперапрацоўчыя заводы, якія вырабляюць дызель, для расейскага войска, дарэчы, таксама, Мазырскі НПЗ, “Нафтан” і г.д., да якіх мы дастаём”, - падкрэсліў Світан.

Ён таксама растлумачыў, што для Лукашэнкі знішчэнне гэтых аб'ектаў будзе балючай падзеяй, бо яны ўзбагачаюць ягоныя "кішэні".

Для Украіны ж гэтыя заводы стануць легальнымі ваеннымі цэлямі, якія будуць знішчаны, як толькі з Беларусі будзе ўварванне.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках