1 чэрвеня 2024, Субота, 15:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амаль пяць тысяч украінскіх зняволеных адправяцца на фронт

5
Амаль пяць тысяч украінскіх зняволеных адправяцца на фронт

Яны пагадзіліся ўкласці кантракт.

Амаль 5 тысяч асуджаных пагадзіліся з прыняццем закона аб умоўна-датэрміновым вызваленні шляхам укладання кантракта на вайсковую службу.

Пра гэта заявіла намесніца міністра юстыцыі Алена Высоцкая ў інтэрв'ю «Главкому».

Адзначаецца, што адпаведнае апытанне сярод асуджаных праводзілі ў красавіку.

“4,5 тыс. асуджаных адказалі: “Так”. Пры гэтым трэба разумець: адміністрацыі ўстаноў адбывання пакаранняў не апытвалі зняволеных паводле артыкулаў Крымінальнага кодэкса, частка з якіх зараз не падпадае пад мабілізацыю. Таксама да ўвагі не прымаўся іх стан здароўя. І, паўтаруся, самы галоўны крытэр – матывацыя”, - падкрэсліла яна.

Высоцкая таксама адзначыла, што ў пачатку поўнамаштабнага ўварвання РФ міністэрства атрымала больш за тысячу заяў ад асуджаных, якія хацелі пайсці на фронт, але тады ні вайскоўцы, ні парламент не былі гатовыя на такі крок.

Пры гэтым Высоцкая адзначыла, што падчас грамадскай дыскусіі вакол змен у мабілізацыйны закон, якая доўжылася з канца мінулага года, сітуацыя змянілася.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках