14 чэрвеня 2024, Пятніца, 13:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беспрэцэдэнтная атака Украіны: больш за сто дронаў ударылі па РФ і Крыме

13
Беспрэцэдэнтная атака Украіны: больш за сто дронаў ударылі па РФ і Крыме

Атакаваны парты, нафтабазы і вайсковыя аб'екты акупантаў.

Мінулай ноччу Украіна нанесла масаваны ўдар дронамі па РФ і Крыме. Выбухі прагрымелі ў Новарасійску, Туапсэ, Севастопалі і Белгародскай вобласці.

У Новарасійску Краснадарскага краю РФ прагрымела сама меней 26 выбухаў, мясцовы марскі порт застаўся без электраэнергіі. Святла таксама не было ў частцы горада.

Мясцовыя жыхары таксама сцвярджаюць, што ёсць прылёты і па нафтабазе.

Расейскія паблікі паведамляюць, што дроны атакавалі Новарасійскі мазутны тэрмінал і тэрмінал "Транснафты".

Пад удар трапілі аб'екты і ў расейскім Туапсэ. Беспілотнікі атакавалі Туапсінскі НПЗ (належыць "Раснафце"), які ўжо не раз быў цэллю дронаў, як і іншыя аб'екты нафтаперапрацоўкі ў Расеі. Відавочцы знялі відэа з падзеннем беспілотніка і пажарам на тэрыторыі завода.

Усяго было два дроны, у выніку падзення аднаго з іх адбылося ўзгаранне на тэрыторыі НПЗ, пацярпелых няма, паведаміў аператыўны штаб краёвай адміністрацыі. Пажар лакалізавалі ноччу, поўнасцю патушыць яго ўдалося толькі а 9:00.

У анэксаваным Севастопалі скасавалі заняткі ў школах, каледжах і дзіцячых садках праз веерныя адключэнні электрычнасці, бо пасля масавага нападу на горад пашкоджаная падстанцыя “Севастопаль”.

Каб поўнасцю аднавіць работу падстанцыі, спатрэбіцца не менш як дзень, папярэдзілі ўлады.

Уначы марской авіяцыяй і патрульнымі катарамі Чарнаморскага флоту Расеі знішчаныя шэсць безэкіпажных катараў.

Марскія дроны атакавалі Крым і напярэдадні, 16 траўня, расейскія вайскоўцы заяўлялі аб 15 збітых цэлях.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках