15 чэрвеня 2024, Субота, 19:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гэтым халадніком можна латаць сцены

10
Гэтым халадніком можна латаць сцены

Брытанскі блогер прыехаў у Менск, каб пакаштаваць нашу нацыянальную кухню.

Ролік, у якім харызматычны брытанскі хлопец каштуе дранікі, халаднік і мачанку, шалёна вірусіцца ў беларускім TikTok наўпрост цяпер. Але нямногія ведаюць, хто гэта такі і чаму некаторыя беларускія дзяўчаткі гатовыя «блукаць па вуліцы суткамі, абы з ім сфатаграфавацца». Што ж, расказваем.

Хлопца клічуць Уіл Эгертан, яму 25, і родам ён з Брыстоля. Яго цалкам неблагая (хоць і з акцэнтам) расейская мова – вынік шматгадовай практыкі. Сам Уіл кажа: «Аднойчы я проста прачнуўся і зразумеў, што хачу вывучыць расейскую. І ўсё». Потым былі некалькі гадоў вывучэння мовы ва ўніверсітэце Бірменгема і наступны пераезд у Маскву, дзе Уіл загартоўваў моўныя навыкі ў натыўным асяроддзі і стаў здымаць TikTok, паведамляе «Анлайнер».

Тэмы для ролікаў прыдумляць надта не давялося: Уіл здымаў пацешныя відэа, як яго бамбіць ад складанасці мовы, якую ён вучыць. На гэты момант у Уіла два TikTok-канала на паўмільёна падпісчыкаў усяго, якіх ён актыўна вучыць ангельскаму слэнгу. Ён таксама расказвае пра асаблівасці жыцця ў Брытаніі і паказвае, як падарожнічае па краінах СНД (мяркуючы з Інстаграма, блогер нядаўна быў у Казахстане і Узбекістане). Гледачы любяць Уіла за харызму, нязменны салатавы гарнітур і пацешную звычку спалучаць дзве мовы.

@willeggerton Ответ пользователю @truba_4747 высказался 😤😅 #языки #учить #учителятикток #языкимира ♬ оригинальный звук - willeggerton

Нядаўна Уіл прыехаў у Менск і, вядома, не мог не пакаштаваць нацыянальную беларускую кухню. Брытанскі вердыкт дранікам быў наступным: «Бульбавасць зашкальвае – amazing!» Потым Уіл стварыў нешта, што ў Беларусі павінна ўважацца за крымінальнае злачынства: паліў дранікі рагачоўскай згушчонкай. Але ўсё роўна застаўся задаволены смакам. Халаднік здзівіў брытанскага госця густой кансістэнцыяй («Ім можна латаць дзіркі ў сцяне») і атрымаў адзнаку: «Мой рот збянтэжаны, but it’s really good!» І нарэшце мачанка была пракаментаваная наступным чынам: «Пахне як… бяспека, сямейны вайб. Гэта беларуская карбанарыя!»

@willeggerton_new скоро превращусь в картошку 🥲 #еда #кухня #национальнаякухня #вкусно ♬ оригинальный звук - willeggerton_new

У цэлым блогер застаўся прыемна ўражаны нашай нацыянальнай кухняй. Тым часам беларускія падпісчыцы блогера ў шоку ад таго, што ён знаходзіцца ў Менску. «Божа, я буду круглыя суткі хадзіць па вуліцы, каб сустрэць і сфоткацца!» – піша адна. «Я думала, мне здалося, калі ўбачыла цябе ў “Санце”». Амаль на кожны каментар блогер адказвае нечым прыемным. Гэта прыкметна зніжае жаданне хейтараў адпомсціць яму за злачыннае змешванне згушчонкі з дранікамі. Незадаволенасць наконт гэтага ў каментарах усё ж прысутнічае, але пагрозы пакуль не паступалі.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках