2 чэрвеня 2024, Нядзеля, 14:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Чароўнае відовішча для ўсіх нас і страшны сон для ворагаў»

2
«Чароўнае відовішча для ўсіх нас і страшны сон для ворагаў»

Генштаб УСУ паказаў, як працуюць у пары танк Leopard і гармата Rheinmetall.

Украінскія абаронцы працягваюць эфектыўна знішчаць ворага з дапамогай узбраення ад заходніх партнёраў. Скарачаць колькасць пуцінскага войска байцам дапамагаюць нямецкія танкі Leopard 2.

Танкі абсталяваныя 120-мм гарматамі Rheinmetall, якія імгненна адкрываюць акупантам партал у пекла, піша obozrevatel.com са спасылкай на Генеральны штаб УСУ.

Эфектыўнае ўжыванне танкаў Leopard на полі бою паказалі байцы 21-й асобнай механізаванай брыгады УСУ.

«Раздаецца каманда «Стрэл!». Са ствала гарматы танка Leopard 2A6 вырываецца палымянае воблака, і перад ворагамі адкрываецца самы сапраўдны партал у пекла», - напісалі ўкраінскія абаронцы.

Вайскоўцы адзначаюць, што магутная, дакладная, надзейная гармата Rheinmetall, усталяваная на танку Leopard, добрасумленна выконвае сваю працу і закідвае 120-мм набоі рыхт-у-рыхт туды, куды цэліць наводчык.

«Танкавы стрэл - чароўнае відовішча для ўсіх нас і страшны сон для ворагаў», - адзначылі воіны.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках