Украінскія дэсантнікі «далі па зубах» штурмавой групе расейскага войска
2- 2.05.2024, 17:26
- 4,110
Са стратамі акупанты адышлі на свае пазіцыі.
Расейцы спрабавалі штурмаваць пазіцыі дэсантнікаў 77-й асобнай аэрамабільнай брыгады Дэсантна-штурмавых войскаў УС Украіны на адным з кірункаў фронту, але атрымалі адпор.
Украінскія воіны з дапамогай беспілотнікаў адбілі штурм акупантаў.
Пра гэта паведамляюць Дэсантна-штурмавыя войскі УС Украіны ў Telegram.
«Акупанты, якія спрабавалі штурмаваць пазіцыі дэсантнікаў 77-й асобнай аэрамабільнай брыгады, атрымалі на арэхі ад пілотаў ударных дронаў. Праціўнік спрабуе ціснуць, але атрымлівае годны адпор і нясе каласальныя страты», - сказана ў подпісе да відэа.