У Слуцкім раёне падлетак з'ехаў з дому на ровары і знік
- 2.05.2024, 18:21
- 24,824
На наступны дзень знайшлі ягонае цела.
Знойдзенае цела зніклага 1 траўня 14-гадовага жыхара вёскі Казловічаў Слуцкага раёна Аляксея Давідоўскага. Пра гэта паведаміў 2 траўня пошукава-выратавальны атрад «Анёл».
Падлетак увечары 1 траўня з'ехаў на ровары з дому і знік.
«Давыдоўскі Аляксей (14 гадоў) знойдзены, загінуў», — паведаміў 2 траўня ПВА «Анёл».
Абставіны гібелі Аляксея высвятляюцца.