Украінскі флот папоўнілі вартаўнічыя катары, якія падала Эстонія
1- 2.05.2024, 19:31
- 5,262
«Ірпень» і «Рэні» сталі на баявое дзяжурства.
Украінскі Вайскова-марскі флот папоўніўся вартаўнічымі катарамі «Ірпень» і «Рэні», на якіх урачыста паднятыя вайскова-марскія ўкраінскія сцягі. Катары сталі на варту для аховы цывільнага суднаходства, а таксама для выканання іншых баявых задач, паведамляе ВМС УС Украіны.
«У цырымоніі пад кіраўніцтвам камандуючага ВМС УС Украіны віцэ-адмірала Аляксея Неіжпапы акрамя вайсковых маракоў узяла ўдзел дэлегацыя ад Эстонскай Рэспублікі на чале з камандуючым ВМС Эстоніі камадорам Юры Саска», - паведамляе ВМС.
Назву катарам прысвоілі ў гонар горада-героя Ірпеня і ўкраінскага порта - Рэні.