21 траўня 2024, aўторак, 4:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ГУВ: У траўні Расея выкарыстае «трохслойны» план дэстабілізацыі Украіны

4
ГУВ: У траўні Расея выкарыстае «трохслойны» план дэстабілізацыі Украіны

Украінская выведка паведаміла дэталі.

Намеснік начальніка Галоўнай управы выведкі Мінабароны Украіны Вадзім Скібіцкі ў інтэрв'ю The Economist распавёў аб расейскім "трохслойным" плане дэстабілізацыі Украіны, піша "Украінская праўда" .

Ён аб'ядноўвае перавагу на полі бою, дэзінфармацыйную кампанію ва Украіне і ізаляцыю на міжнароднай арэне.

Паводле слоў Скібіцкага, травень будзе ключавым месяцам, калі Расея прыменіць "трохслойны" план дэстабілізацыі краіны.

Галоўны чыннік - ваенны. Нягледзячы на тое, што амерыканскі Кангрэс са спазненнем даў дабро на павелічэнне ваеннай дапамогі, пройдуць тыдні, перш чым яна дойдзе да лініі фронту. Наўрад ці яна зможа зраўняцца з расейскімі запасамі набояў ці забяспечыць эфектыўную абарону ад нізкатэхналагічных, разбуральных кіраваных авіябомбаў.

Другі чыннік - гэта расійская дэзінфармацыйная кампанія ва Украіне, накіраваная на падрыў украінскай мабілізацыі і палітычнай легітымнасці Уладзіміра Зяленскага, чый прэзідэнцкі тэрмін умоўна заканчваецца 20 траўня. Хаця Канстытуцыя дакладна дазваляе яго падаўжэнне на нявызначаны тэрмін у ваенны час, яго апаненты ўжо адзначаюць уразлівасць прэзідэнта.

Трэцім чыннікам, паводле слоў Скібіцкага, з'яўляецца нястомная кампанія Расеі ў міжнароднай ізаляцыі Украіны: "Яны будуць расхістваць сітуацыю ўсялякім спосабам".

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках