20 траўня 2024, панядзелак, 18:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва Украіне зліквідавалі аднаго з самых вядомых ваенных злачынцаў РФ

10
Ва Украіне зліквідавалі аднаго з самых вядомых ваенных злачынцаў РФ
Эдуард Ульман

Ён быў камандзірам групы спецвойскаў ГРУ.

Камандзір групы спецвойскаў ГРУ Эдуард Ульман загінуў на вайне ва Украіне, паведамляе выданне «Новая Бурація» са спасылкай на былога кіраўніка грамадскай арганізацыі Саюз вайскоўцаў «Абарона» Сяргея Семанчука і маці Ульмана Наталлю Карабянкову. Падрабязна аб тым, калі і пры якіх абставінах гэта адбылося, мэдыі не падаюць.

Справа Ульмана і трох ягоных калег-вайскоўцаў — адна з самых гучных спраў аб ваенных злачынствах у гісторыі сучаснай Расеі, піша Бі-бі-сі.

У 2002 годзе расейскія жаўнеры пад кіраўніцтвам Ульмана расстралялі шасцярых цывільных людзей на прасёлкавай дарозе ў Чачэніі: цяжарную шматдзетную маці Зайнап Джаватаханаву, ейнага пляменніка Магамеда Мусаева, 68-гадовага дырэктара сельскай школы Саід-Магамеда Аласханава, загадчыка Абдул-Вахаба Сатабаева, лесніка Шахбана Бахаева і кіроўцу Хамзата Тубурава.

Першапачаткова жаўнеры пачалі страляць у цывільны аўтамабіль памылкова. Дырэктар школы быў забіты, кіроўца і загадчык — толькі параненыя. Калі Ульман адрапартаваў праз радыёстанцыю аб здарэнні свайму кіраўніку маёру Аляксею Пералеўскаму, той загадаў яму расстраляць усіх пяцярых. Ульман перапытваў яго двойчы. Апошні раз ён павярнуў слухаўкі радыёстанцыі так, каб загад чулі ягоныя афіцэры — Уладзімір Ваяводзін і Аляксандр Калаганскі.

Расстрэл цывільных асоб паводле нормаў міжнароднага права з'яўляецца ваенным злачынствам. Аднак асудзіць Ульмана, Ваяводзіна і Калаганскага, якія выконвалі расстрэл, выпала толькі з трэцяга разу: прысяжныя двойчы апраўдвалі іх, мяркуючы, што яны толькі «выконвалі загад» і не маглі яго не паслухацца.

Толькі ў 2007 годзе Паўночна-Каўказскі вайсковы акруговы суд прызнаў усіх чацвярых вінаватымі. Пералеўскага прысудзілі да 9 гадоў калоніі строгага рэжыму, Ульмана — да 14 гадоў. Аднак Ульман і двое спецвайскоўцаў зніклі перад прысудам. Іхняе месцазнаходжанне ўсе гэтыя гады было невядомае. Выданне «Холод» у падрабязным артыкуле, прысвечаным справе Ульмана, згадвала пра «канспіралагічныя тэорыі, што Ульман ваюе на Данбасе».

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках