Амерыканка другім разам сарвала джэкпот за два месяцы
6- 3.05.2024, 18:15
- 6,564
Джэкпот жыхарцы Масачусэтса прынёс білет за 10 даляраў.
Жыхарка Масачусэтса ў ЗША Крыстэн Уілсан выйграла мільён даляраў у латарэю другі раз за два месяцы, паведамляе UPI.
У лютым жанчына сарвала першы джэкпот. Пазней яна зноў набыла білет хуткай латарэі за 10 даляраў ЗША.
Частку выйгрышу з першага білета яна выдаткавала на новы пазадарожнік. Апошні прыз пойдзе на зберажэнні.