Расея нанесла «велікодны» ўдар па Украіне
7- 5.05.2024, 10:04
- 13,692
Ва УСУ раскрылі дэталі нападу.
Расейскія акупанты ў ноч на нядзелю, 5 траўня (у гэты дзень адзначаецца Вялікдзень у праваслаўных хрысціян), выпусцілі дзясяткі дронаў па мацерыковай частцы Украіны.
Расейцы запусцілі 24 ударныя беспілотнікі тыпу Shahed-131/136, раёны запускаў дронаў - крымскі мыс Чауда, а таксама Курская вобласць Расеі, паведаміў генерал-лейтэнант, камандуючы Паветранымі сіламі Узброеных сіл Украіны Мікалай Алешчук у Telegram. З ягоных звестак, у Днепрапятроўскай, Херсонскай і Харкаўскай абласцях ліквідаваныя 23 дроны.
«Паветраны напад супраціўніка адбілі зенітныя ракетныя падраздзяленні Паветраных сіл і мабільныя агнявыя групы Сіл абароны Украіны», - дадаў Мікалай Аляшчук.