18 траўня 2024, Субота, 22:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Лукашэнка знішчае ўсё, што адрознівае беларусаў ад расейцаў»

25
«Лукашэнка знішчае ўсё, што адрознівае беларусаў ад расейцаў»
СЯРГЕЙ НАВУМЧЫК
ФОТА: «РАДЫЁ СВАБОДА»

Пасля 2020-га працэс набыў татальны і агрэсіўны характар.

Доўга не мог сфармуляваць лаканічную і адначасова максімальна змястоўную характарыстыку таго, што робіць прамаскоўскі рэжым Лукашэнкі з беларускай нацыяй пасля 2020-га. Здаецца, найбольш дакладным будзе знішчэнне ўсяго, што хоць у мінімальнай ступені адрознівае беларусаў ад расейцаў, піша палітычны аналітык Сяргей Навумчык.

Шчыра, адбываецца гэта з 1994 года, але пасля 2020 года працэс набыў татальны і агрэсіўны характар.

У камуністычныя часы Масква рабіла з беларуса «савецкага чалавека», але ўсё ж дазваляла развіццё нацыянальнай літаратуры, тэатра, выяўленчага мастацтва (зразумела, у пэўных ідэалагічных межах). І нават хвалілася гэтым перад Захадам, кажучы аб «росквіце ў СССР нацыянальных культур». Сёння ж Маскве напляваць на тое, як яе будуць успрымаць у свеце - які ўжо там міжнародны імідж пасля Бучы.

Маскве ў Беларусі патрэбны не проста лаяльныя Расеі людзі, а менавіта - расейскія людзі. Як яшчэ раней казаў Лукашэнка - «рускія са знакам якасці». Гэта значыць - гатовыя маўкліва і пакорліва падтрымаць «генеральную лінію» і аднагалосна прагаласаваць за павадыра.

І, пры патрэбе, за ўваход у склад РФ.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках